Друк на заказ
Студыя F.D.B. — гэта лабараторыя дызайну і друку на футболках, якая мае ўласны парк шоўкатрафарэтнага абсталявання, абсталяванне для DTF-друку і друку метадам сублімацыі. Увесь свой шлях: пачынаючы ад ідэі ды дызайну і канчаючы друкам — футболка праходзіць у нашай лабараторыі. Мы прадаем гатовыя футболкі з прынтамі ўласнай вытворчасці і аказваем паслугі па нанясенні выяў на футболкі, талстоўкі, світшоты і іншыя матэрыялы.